Падпішыце петыцыю ў падтрымку адвакатаў

Апублікавана:
15.03.2021, 19:30

З моманту выбараў у Беларусі рознымі спосабамі цяперашняя ўлада аказвае ціск на адвакатаў. 7 адвакатаў пазбыліся ліцэнзіі. Сярод іх двое абаронцаў Марыі Калеснікавай — Людміла Казак і Аляксандр Пыльчанка, а таксама сябра КР Міхал Кірылюк. 24 сакавіка Сяргея Зікрацкага, адваката Максіма Знака, таксама выклікаюць у Кваліфікацыйную камісію Міністэрства юстыцыі, дзе будзе разглядацца пытанне пра падаўжэнне яго ліцэнзіі.

У сваім нядаўнім звароце да тэрытарыяльных калегій «Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў» паведаміла, што мае намер уважлівей сачыць за публікацыямі адвакатаў у сацыяльных сетках на прадмет іх адпаведнасці заканадаўству. Калегія таксама заяўляе, што «асобныя адвакаты ў сваіх публікацыях перайшлі мяжу дазволенага і займаюцца ўласным піярам на шкоду не толькі кліенту, але і адвакатуры».

У дадатак да ціску шляхам пазбаўлення ліцэнзій, на мінулым тыдні ў сеціве з’явіўся законапраект, які прапануе забараніць адвакатам, якія працуюць індывідуальна, і адвакацкім бюро абараняць людзей, якія праходзяць па крымінальных і адміністрацыйных артыкулах.

Штаб Віктара Бабарыкі стварыў петыцыю, у якой просіць спыніць ціск на адвакатаў і адвакацкія бюро, адправіць на дапрацоўку законапраект пра адвакатуру і правесці яго грамадскае абмеркаванне.

Петыцыя – па спасылцы.