Навіны праекта Рупар COVIDa
Каманда праекта трымае руку на пульсе сітуацыі з кавідам у Беларусі і дзеліцца сабранай статыстыкай па краіне.
На мінулым тыдні каманда Рупара COVIDa атрымала дадзеныя ад 21 медыцынскай установы пра тое, колькі медыцынскіх працаўнікоў пацярпелі ад віруса за першыя 15 дзён снежня.
Таксама чытайце другі выпуск газеты Рупар Covida, у якім пішуць пра вакцыну і сітуацыю з Covid-19 у свеце.
Праекту дапамагае развівацца ўрач-інфекцыяніст і сябра КР Мікіта Салавей. Глядзіце на YouTube канале КР выпуск Вячэрняй Рады з Мікітам Салаўём, дзе ўрач расказвае пра вакцынацыю, адрозненні працякання Covid-19 і беларускіх медпрацаўніках.
Для таго каб мы ведалі больш дакладныя дадзеныя, Рупар COVIDa прапануе ўрачам і пацыентам паведамляць пра новыя выпадкі захворвання праз форму на сайце covid.speakerby.info ці ў Telegram-канале Рупар COVIDa.