Настаўнікаў, урачоў, супрацоўнікаў заводаў прымушаюць падпісаць ліст супраць санкцый ЕС
У сацсетках настаўнікі расказваюць, што іх змушаюць падпісаць зварот супраць санкцый ЕС у Міжнародную арганізацыю працы (МАП). Такія паведамленні робяцца і ад супрацоўнікаў іншых галін. Ліст ініцыявала дзярж. арганізацыя «Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі».
– Учора я адмовілася падпісваць ліст, а сёння мяне выклікалі да дырэктара і аказвалі псіхалагічны ціск, – піша ў Фэйсбуку настаўніца з Мінска.
Беларусам, якія не згодныя з падманным спосабам сабраць подпісы і спробай дэзынфармаваць МАП пра сітуацыю ў Беларусі, прапануюць асабіста звярнуцца ў МАП (ilo@ilo.org) і паведаміць пра ціск і пагрозы звальнення ў выпадку адмовы.
Праект «Сумленныя людзі» збірае інфармацыю ад супрацоўнікаў дзярж. арганізацый пра прымус падпісваць ліст у чат-боце @zavod_by_bot.
Каардынацыйная рада звяртаецца да беларусаў, каму прапануюць стаць саўдзельнікамі фальсіфікацыі, і заклікае не ісці на ўгоду з сумленнем.