Нашыя сацсеткі і сайт прызналі «экстрэмісцкімі»: расказваем, як гэта ўплывае на вас

Апублікавана:
22.12.2021, 11:02

На гэтым тыдні інфармацыйную прадукцыю telegram-канала «Каардынацыйная рада», telegram-чату «КС_chat», афіцыйнага сайта КР, а таксама аналаг на відэахостынгу YouTube прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі.                          

Ці трэба адпісвацца ад сацсетак КР?

Чытаць матэрыялы КР законам не забаронена. Адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ці арышту агадана за захоўванне, распаўсюджанне і выраб экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19.11 КААП), то бок, забаронены друкаванкі і рэпосты.

Ці можна дзяліцца спасылкамі на матэрыялы КР?

Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, то спасылкамі на сваіх старонках у сацыяльных сетках лепш не дзяліцца. Калі вы перасылаеце матэрыялы КР вашым сябрам і родным – не забывайце чысціць ліставанне.  

А што з каментарамі для КР?

У заканадаўстве не агадана адказнасць для герояў інфармацыйных матэрыялаў і людзей, якія пакінулі каментары пад пастамі.

Як мы будзем працаваць далей?

Мы будзем працаваць у ранейшым рэжыме і гарантуем ананімнасць чытачоў, якія дзеляцца з намі інфармацыяй.