«Народная Канстытуцыя»: апошнія дні, каб адправіць зварот у Канстытуцыйную камісію
Да 1 жніўня ўключна ў нас з вамі яшчэ ёсць магчымасць запатрабаваць ад Канстытуцыйнай камісіі разгледзець народны праект Канстытуцыі для яго вынясення на рэферэндум. Нагадаем, што для гэтага трэба толькі зарэгістравацца на платформе «Сумленны выбар» праз чат-бот у Telegram ці Viber і кіравацца простымі інструкцыямі.
Пра што гаворка?
У рамках кампаніі «Народная Канстытуцыя» мы ствараем усёй краінай наш праект Асноўнага Закона. Каб дамагчыся яго вынясення на рэферэндум, мы адпраўляем звароты з адпаведным патрабаваннем у Канстытуцыйную камісію. Так ужо паступілі тысячы грамадзянаў – і вы можаце далучыцца.
Навошта гэта?
Важна паказаць, што хочам і будзем браць удзел у палітычных працэсах у краіне і дамагацца свайго – таго, што сапраўды патрэбна народу.
Усе падрабязнасці пра кампанію «Народная Канстытуцыя» — на сайце Narodnaja.com.