“Напрыканцы ўсё будзе добра”. Як Максім Знак падтрымлівае беларусаў з СІЗА
Сёння роўна 6 месяцаў, як сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады, адвакат Максім Знак знаходзіцца ў турме.
За час летняй кампаніі мы не аднойчы пераконваліся, што Максім неверагодна таленавіты: уваходзіць у спіс лепшых юрыстаў прэстыжнага рэйтынгавага агенцтва Chambers and Partners, выконвае аўтарскія песні на гітары, займаецца трыятлонам.
Знаходзячыся ў зняволенні, Максім працягвае здзіўляць і натхняць: піша міні-рэцэнзіі на кнігі, дзяліцца рэцэптамі страў і пахудзення, піша вершы, атрымлівае міжнародныя ўзнагароды і падтрымлівае беларусаў у іх мірным змаганні за волю.
– Спадзяюся, што ўсе, хто мне піша, фоткае свае лісты (я так не зусім магу), таму я нібы ўсё прачытаю. Абдымаю, – піша ў адным са сваіх лістоў Максім Знак.
Калі вы хочаце рэгулярна чытаць лісты Максіма, то падпісвайцеся на канал «Неверагодныя лісты».