Надзея Астапчук пра планы ў спорце на 6 месяцаў

Апублікавана:
29.10.2021, 09:52

Прадстаўніца КР па спорце, алімпійская прызёрка Надзея Астапчук вылучыла тры ключавых кірункі працы на найбліжэйшыя паўгода:

–  Запусціць працэс навучання і падрыхтоўкі кіруючых кадраў для спорту. Для гэтага на базе Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці ўжо створаная акадэмія. Задача «Акадэміі БССФ» — закласці асновы спартыўнага менеджмента і маркетынга і даць новай Беларусі прафесіяналаў, якія змогуць пабудаваць эфектыўныя сістэмы кіравання і развіцця спорта.

Прапанаваць варыянты стварэння спартыўнай асацыяцыі (прафсаюза).

Наладзіць камунікацыю паміж усімі бакамі, гатовымі браць удзел падчас рэфармавання спартыўнага жыцця Беларусі.

Сёння ў 12:00 Надзея Астапчук выступіць на дыскусіі «Дыялог пра будучыню». Удзельнікі мерапрыемства абмяркуюць, што не так з прынцыпам «спорт па-за палітыкай» і якія рэформы патрэбныя будуць беларускаму спорту найперш. Рэгістрацыя на мерапрыемства – па спасылцы.