Мяне абараняюць лепшыя прафесіяналы Беларусі
– Я, Марыя Калеснікава, патрабую неадкладна спыніць ціск, цкаванне, пераслед і палітычную расправу над адным з лепшых адвакатаў краіны Людмілай Казак.
Марыя Калеснікава, знаходзячыся ў турме, працягвае дзяўбці і звяртацца са скаргамі адносна ўмоў утрымання і па пытаннях крымінальнай справы, па якой яна затрыманая, у дзяржорганы Беларусі: Мінюст, генпракуратуру, кіраўніцтва Дэпартамента выканання пакарання. На жаль, не ўсе скаргі Марыі даходзяць да інстанцый, што груба парушае яе правы. Супрацоўнікі СІЗА таксама не перадалі звароту Марыі ў Мінюст, якога яна напісала ў сувязі з пазбаўленнем ліцэнзіі адваката Людмілы Казак.
– Пазбаўленне Людмілы ліцэнзіі – гэта парушэнне майго права на абарону, ціск на мяне і сістэматычнае супрацьдзеянне аказанню мне юрыдычнай дапамогі, – заявіла Марыя Калеснікава. – Гэта чацвёрты адвакат, які аказвае мне юрыдычную дапамогу і праз гэта падпадае ціску з боку праваахоўных органаў.
Сябра КР Марыя Калеснікава асцерагаецца застацца зусім без абароны, бо аказанне ёй юрыдычнай дапамозе спалучана з рызыкамі апынуцца ў турме ці пазбыцца ліцэнзіі. Марыя выказала словы захаплення сваімі абаронцамі:
– Гэта адвакаты, якія, нягледзячы на пагрозу страты прафесіі, пагрозу асабістай бяспекі і волі, не спыняюць служыць закону і бліскуча выконваюць свой абавязак. Для мяне гонар, што маёй абаронай займаюцца лепшыя прафесіяналы Беларусі.