Міжнародная салідарнасць з беларусамі
«Я рашуча асуджаю ўсялякі гвалт, рэпрэсіі і арышты мірных пратэстоўцаў. Гвалт належыць спыніць, а вінаватыя ў парушэнні правоў чалавека і злоўжываннях павінны быць прыведзеныя да адказу», — заявіў Міністр абароны Славеніі Мацей Тонін.
Таксама ён выказаў падтрымку беларусам у іх закліках да дэмакратычнага дыялогу: свабодных і справядлівых выбараў, прыцягнення да адказнасці за парушэнні правоў чалавека і вызвалення ўсіх беспадстаўна зняволеных.
Зварот Мацея Тоніна — частка кампаніі па салідарнасці еўрапейскіх парламентарыяў і палітыкаў з барацьбой народа Беларусі супраць рэжыму. Каардынацыйная Рада лічыць асабліва важным расказваць за мяжой аб тым, што адбываецца ў нашай краіне. Таму важная і салідарнасць замежных лідараў меркаванняў з беларусамі. Вы таксама можаце падпісацца на старонку Парламенцкай Салідарнасці з Беларуссю на Facebook і расказваць аб кампаніі вашым сябрам за мяжой.