Марыя Калеснікава: «Законы не працуюць, сістэма не працуе»

Апублікавана:
26.11.2020, 09:36

Марыя Калеснікава, сябра прэзідыума КР, якая застанецца пад вартай як мінімум да 8 студзеня,лічыць, што прыпыненне праверкі па факце пагроз яе жыццю і здароўю, а таксама выкрадання – грубае парушэнне законаў.

«Выкраданне, утрыманне, пагрозы жыццю і здароўю, спроба гвалтоўнай дэпартацыі – крымінальная справа па факце гэтых злачынстваў у дачыненні мяне гэтак і не заведзеная. Дагэтуль няма вынікаў судова-медычнай экспертызы, якая праведзена 21 верасня. Ніводнага дзеяння з маім удзелам гэтак і не праведзена за ўсе 80 дзён (26.11 будзе) з моманту выкрадання і па сённяшні дзень. Законы не працуюць, сістэма не працуе!»

Марыю выкралі ў цэнтры Мінска 8-га верасня, з той пары яна застаецца ў зняволенні. За гэты час да Марыі не пускалі адваката, забіралі з камеры кнігі, адмаўлялі ў медыцынскай дапамозе. Нягледзячы на гэта, Марыя не перастае каментаваць сітуацыю ў краіне і натхняць беларусаў.