Максім Знак і Людзміла Казак – першыя беларусы-лаўрэаты прэміі Lawyers for Lawyers
Сябра прэзідыума КР, адвакат Максім Знак і былая абаронца Марыі Калеснікавай Людзміла Казак атрымаюць прэмію Lawyers for Lawyers.
Максім і Людзміла – першыя прадстаўнікі Беларусі, якіх узнагародзяць гэтай прэміяй.
Прэмія Lawyers for Lawyers скіраваная на ўзнагароджанне юрыстаў, якія зрабілі значны ўнёсак у абарону законнасці і правоў чалавека ў складаных умовах.
– Гэтай прэміяй журы таксама хоча прыцягнуць увагу да іншых беларускіх юрыстаў, якія падпадалі ціску, пераследу і запалохванню ў сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю, асабліва пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, – кажуць пра выбар пераможцаў прадстаўнікі журы.
Перамога нашых адвакатаў – выдатная нагода напісаць ліст Максіму Знаку. Адрас: СІЗА №1, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, 220030.