Максім Знак і Людміла Казак увайшлі ў шорт-ліст прэміі “Lawyers for Lawyers Award”
Уручэнне ўзнагароды пройдзе 18 лістапада ў Амстэрдаме. Апроч беларускіх адвакатаў, у фінал увайшлі юрысты з М’янмы і Алжыра.
– Максім Знак і Людміла Казак плацяць высокую цану за сваю працу, – адзначаюць арганізатары прэміі. – 9 верасня 2020 года Максім Знак быў узяты пад варту і знаходзіцца ў зняволенні дагэтуль. 19 лютага 2021 года Людміла Казак была пазбаўленая адвакацкага статусу.
Прэмія “Lawyers for Lawyers Award” скіравана на ўзнагароджанне юрыстаў, якія зрабілі значны ўнёсак у абарону законнасці і правоў чалавека ў складаных умовах.
“Lawyers for Lawyers” – незалежнае аб’яднанне юрыстаў, якое спрыяе незалежнай прафесійнай дзейнасці юрыстаў ва ўсім свеце ў адпаведнасці з міжнароднымі нормамі.
Раскажыце Максіму добрую навіну ў лісце: СІЗА №1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030.