Максім Баграцоў: «Мы тут – разам з вамі!»

Апублікавана:
18.11.2020, 22:14

Каардынацыйная Рада была створаная як вельмі шырокая кааліцыя самых розных людзей і структур. Нас усіх яднае тое, што мы хочам, каб спыніўся гвалт, людзі былі б вызваленыя, і мы маглі б перайсці да пытання новых выбараў і палітычнага працэсу. І розныя людзі, розныя структуры проста карыстаюцца рознымі прыладамі, якія яны абіраюць для таго, каб рухацца наперад. Каардынацыйная Рада наўрад ці будзе ставіць нейкія ўльтыматумы. Большасць з нас знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Мы працуем усярэдзіне беларускага прававога поля. Мы тут – разам з вамі! Мы робім усё, што нам прыходзіць у галаву, усё, што магчыма, для таго каб рухацца наперад, у бок з’яўлення легітымнай улады і спынення гвалту. Іншыя штабы і структуры, насамрэч, працуюць у тым жа самым кірунку. І ў гэтым сэнсе гэта тое, што нас сёння яднае.