Лісты стваралі маральную абарону. Алесь Бяляцкі пра падтрымку палітзняволеных
«Мы ведаем, што цяпер далёка не ўсе лісты даходзяць да палітычных зняволеных. Але можаце мне паверыць, наколькі там залатыя словы, якія ты атрымліваеш з волі. І не важна, пра што табе пішуць».
Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», сябра Каардынацыйнай рады Алесь Бяляцкі быў арыштаваны ў 2011 годзе і правёў у турме амаль 3 гады. У сваім звароце да беларусаў праваабаронца распавядае пра важнасць падтрымкі звонку, змест сваіх лістоў і ўпэўненасць, што сёняшнія палітзняволеныя выйдуць з турмы раней за прызначаны тэрмін.
«Тысячы лістоў, атрыманых, пакуль я сядзеў у турме, стваралі вакол мяне моцную маральную абарону. Гэта тое, што падтрымлівала мяне і нагадвала, што я сяджу там не проста так, што мая барацьба за правы чалавека працягваецца».