Лепшыя эканамісты дапамогуць беларускай эканоміцы

Апублікавана:
27.10.2020, 17:10

60 вядомых эканамістаў абвясцілі пра сваю гатовасць распрацаваць план эканамічнага развіцця для Беларусі. У адкрытым лісце пададзеныя прынцыпы рэфармавання беларускай эканомікі.

Сярод тых, хто падпісаў зварот, – вядомыя беларускія эканамісты, у тым ліку сябры Эканамічнай групы КР – Алесь Аляхновіч, Павел Данейка, Зміцер Крук, Таццяна Марыніч, Серж Наўродскі, Сяргей Чалы. Ліст падпісалі і замежныя эканамісты, такія як Юрый Гараднічэнка, Сяргей Гурыеў, Іван Міклаш, Цімафей Мілаванаў, Кастусь Сонін і іншыя.

«Мы, ніжэйпадпісаныя эканамісты, заяўляем пра гатовасць падаць экспертную дапамогу ў распрацоўцы праграмы эканамічных рэформаў у Беларусі, якія дазволяць забяспечыць развіццё краіны і ўзрост дабрабыту яе грамадзянаў. Мы гатовыя скарыстаць свае веды і досвед для кансультавання новай дэмакратычна абранай улады ў Беларусі», – заяўляюць эканамісты ў адкрытым лісце.

Чытайце поўны тэкст у Адкрытым лісце эканамістаў да супольнасці Беларусі.