Лех Валенса захоплены адвагай беларусаў

Апублікавана:
26.10.2020, 22:42

У панядзелак 26 кастрычніка ў Гданьску адбылася сустрэча Сяргея Дылеўскага з Лехам Валенсам.

Сімвалічна, што сустрэча Прэзідыума КР і старшыні стачкама МТЗ з лідарам «Салідарнасці» адбылася ў дзень пачатку нацыянальнага страйку ў Беларусі. Пад канец 80-х гадоў XX стагоддзя менавіта масавыя страйкі працоўных па ўсёй краіне пад сцягамі «Салідарнасці» зруйнавалі рэжым у Польшчы.

Падчас сустрэчы Лех Валенса падзяліўся з Сяргеем Дылеўскім сваім досведам арганізацыі стачкавага руху і даў рады беларусам. Як ён кажа, галоўная надзея цяпер на людзей, якія робяць асноўны аб’ём працы ў краіне. Важная таксама фінансавая падтрымка неабыякавых беларусаў з-за мяжы.

«Мне хочацца, каб у беларусаў усё атрымалася», – падагульніў чалавек-легенда.