КС обращается к Спецдокладчику ООН, любой беларус – в прокуратуру 29.01.2021, 12:41
З 27-га студзеня ў ІЧУ г. Жодзіна перасталі прымаць перадачы для адміністрацыйна-арыштаваных, спасылаючыся на каранавірус. У ІЧУ на Акрэсціна перадачы не прымаюць ужо з пачатку студзеня. Такія дзеянні дзярж. органаў парушаюць Артыкулы 7 і 10 Пакта пра грамадзянскія і палітычныя правы, ратыфікаванага Беларуссю, а таксама артыкул 25 Канстытуцыі Беларусі.
Меры ўплыву: што ўжо зроблена і што можна зрабіць?
- КР скіруе зварот пра парушэнні ўмоў утрымання зняволеных Спецдакладчыку ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
- Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў скіравалі звароты ў пракуратуру, Следчы камітэт, ІЧУ г. Жодзіна.
- Кожны грамадзянін Беларусі можа падаць скаргу ад сябе асабіста ў пракуратуру па месцы знаходжання турмы. Юрысты Skarga.help падрыхтавалі шаблон звароту.
- 4. Вы таксама можаце падтрымаць петыцыю на petitions.by, каб вярнуць перадачы адміністрацыйна арыштаваным.