Крымінальная справа за праваабарону
Супраць праваабарончага цэнтра «Вясна» завялі крымінальную справу. Людзей і арганізацыю, якая дапамагае ахвярам палітычных рэпрэсій, вінавацяць у арганізацыі і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, арт. 342 КК.
Кіраўніка арганізацыі, праваабаронцу і сябра КР Алеся Бяляцкага ў 2011 годзе асудзілі на 4.5 гады пазбаўлення волі. Цяпер у зняволенні знаходзяцца чацвёра валанцёраў «Вясны».
Крымінальны пераслед у дачыненні «Вясны» груба парушае шэраг міжнародных пагадненняў, якія падпісала Рэспубліка Беларусь.
У сваёй заяве прадстаўнікі «Вясны» патрабуюць ад улад:
- Спыніць крымінальны пераслед і вызваліць з-пад варты праваабаронцаў і валанцёраў ПЦ «Вясна», а таксама калегаў з «Офіса па правах людзей з інваліднасцю».
- Спыніць практыку арыштаў і судовага пераследу праваабаронцаў у Беларусі і гарантаваць магчымасць ажыццяўляць сваю законную дзейнасць.
Прадстаўнікі Кааліцыі беларускіх праваабарончых арганізацый падрыхтавалі заяву ў падтрымку «Вясны» і звярнуліся да некалькіх спецдакладчыкаў: Спецдакладчыка па пытанні пра становішча праваабаронцаў, Спецдакладчыка ААН па Беларусі і Спецдакладчыка па пытанні аб правах на свабоду мірных сходаў і свабоду асацыяцый.