Крама Symbal.by канчаткова зачынілася. Іх можна падтрымаць
Нагадаем, што ўласнікам і заснавальнікам крамы Symbal.by з’яўляецца сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Павел Белавус. У чэрвені 2020-га праз бясконцыя праверкі крама была вымушана спыніць афлайн-продажы. Сёння крама спыніла продажы і праз інтэрнэт.
— Нам складана пра гэта пісаць, але з сакавіка афлайн- і анлайн-крама Symbal.by канчаткова спыняе сваю працу на няпэўны тэрмін. Усе падзеі, якія апошнія 8 месяцаў адбываюцца вакол нашай кампаніі, прывялі да таго, што мы больш не можам арандаваць памяшканне для далейшай камерцыйнай дзейнасці ў любых фарматах і ўтрымліваць папярэдні штат супрацоўнікаў, — піша кампанія ў сацсетках.
Каманда праекта выклала ў адкрыты доступ PDF-версіі некаторых кніг і макетаў сувеніраў, каб вы маглі самастойна іх надрукаваць і падтрымаць symbal.by.
– Набываючы электронныя тавары – вы дапамагаеце нашай камандзе ў мінімальным фармаце працягваць сваю дзейнасць, весці сацыяльныя сеткі, сплачваць штрафы і іншыя выдаткі для захавання кампаніі, – заклікае каманда праекта.