КР заклікаў міжнародныя арганізацыі падтрымаць журналістаў

Апублікавана:
20.05.2021, 20:00

Сёння мы скіравалі ліст у міжнародныя арганізацыі з апісаннем рэпрэсій над прэсай і заклікам падтрымаць беларускіх журналістаў.

Незалежныя прадстаўнікі СМІ і блогеры працягваюць працаваць штосілы, таму што грамадзяне маюць права атрымліваць інфармацыю. Калі няма свабоды СМІ, дэмакратыя немагчыма, – гаворыцца ў лісце. – Сітуацыя ў Беларусі – сур’ёзнае выпрабаванне для міжнародных дэмакратый. Толькі разам мы можам забяспечыць абарону правоў журналістаў.

Ліст КР скіраваны ў Камітэт ААН па правах чалавека, старшыню Еўракамісіі, у АБСЕ, прэзідэнту Еўрапарламента, частцы парламента Рады Еўропы, амбасадзе ЗША ў Беларусі і іншыя арганізацыі.