КР возьме ўдзел у форуме «Новая Беларусь супраць катаванняў»

Апублікавана:
22.06.2021, 10:00

24 чэрвеня ў 16:00 у рамках Тыдня супраць катаванняў пачнецца анлайн-форум з удзелам беларускіх і замежных праваабаронцаў, палітыкаў і прадстаўнікоў міжнародных арганізацый.

Эксперты раскажуць, як праходзіць рэгістрацыя і дакументаванне катаванняў у Беларусі, як яны дапамагаюць ахвярам гвалту і які ціск пераадольваюць, выконваючы сваю місію.

Службоўцы нацыянальных праваахоўных агенцтваў развітых заходніх дэмакратый і міжнародныя службоўцы раскажуць пра міжнародную сістэму вышуку і пераследу асоб, што здзейснілі злачынствы супраць чалавечнасці, і пра непазбежнасць іх кары.

У прамым эфіры форум можна будзе паглядзець на Youtube-канале Беларусы Замежжа.

Форум арганізаваны ініцыятывамі «Праваабаронцы супраць катаванняў», Беларусы Замежжа, Беларускія народныя амбасады і Міжнародным камітэтам па расследаванні катаванняў у Беларусі, пры падтрымцы Народнага антыкрызіснага кіравання.