КР віншуе медыцынскіх працаўнікоў з прафесійным святам
Шаноўныя беларускія медыкі,
з красавіка 2020-га года большасць з вас працуе практычна ў рэжыме нон-стоп. За адзін год на вас абрынуліся адразу дзве «пандэміі» – COVID-19 і рэпрэсіі пасля выбараў.
Дзякуй вам, што вы годна вытрымалі гэтыя два ўдары. Дзякуй, што вы не толькі лячылі і ратавалі нашыя жыцці і здароўе, але і выказвалі сваю грамадзянскую пазіцыю.
Дзякуючы таму, што вы не маўчалі, беларусы пачалі насіць маскі, трымаць сацыяльную дыстанцыю і ісці на выдаленку задоўга да афіцыйных аб’яў пра прыход пандэміі ў Беларусь. Дзякуючы вам мы ў час пазнавалі пра праблемы на месцах, і спрабавалі развязваць іх высілкамі грамадзянскай супольнасці.
Дзякуючы вам мы ведаем, што ў Ромы было нуль праміле.
Са святам вас, дарагія медыкі. Хай ваша праца зноў стане спакайнейшай, у новай Беларусі, у якой медыкі змогуць свабодна працаваць, ратаваць людзей ад хвароб, а не ад наступстваў гвалту.