КР удзячная еўрапейскім краінам за паслядоўную падтрымку беларускага грамадства
Краіны ЕС распачынаюць усё новыя дыпламатычныя крокі, у якіх выказваюць сваю салідарнасць з грамадзянскай супольнасцю Беларусі і настойваюць на правядзенні новых празрыстых прэзідэнцкіх выбараў.
Так, у пададзеным пятага лістапада дакладзе прызначанага ў рамках Маскоўскага механізма спікера АБСЕ Вольфганга Бенедэка гаворыцца пра неабвержныя доказы таго, што выбары ў Беларусі «мелі выяўныя недахопы, якія не адказвалі асноўным патрабаванням, усталяваным на падставе маніторынгу папярэдніх выбараў», а іх вынікі былі сфальсіфікаваныя.
Грунтуючыся на высновах міжнароднага незалежнага расследавання, Вялікабрытанія ўжо заклікала да правядзення новых выбараў прэзідэнта ў Беларусі.
«Мы настойвалі на правядзенні незалежнага расследавання, і яно расчыніла факты фальсіфікацыі ў самым грунце прэзідэнцкіх выбараў, а таксама нявартыя дзеянні Аляксандра Лукашэнкі, мэтай якіх было прыгнечанне народа Беларусі», – заявіў Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дамінік Рааб. – «Зараз патрэбна арганізаваць новыя вольныя і сумленныя выбары і прыцягнуць да адказу вінаватых ва ўжыванні гвалту ў дачыненні пратэстоўцаў».
На падставе высноў міжнароднага незалежнага расследавання Вялікабрытанія ўжо заклікала да правядзення новых выбараў прэзідэнта ў Беларусі.
«Мы настойвалі на правядзенні незалежнага расследавання, і яно раскрыла факты фальсіфікацыі ў самой аснове прэзідэнцкіх выбараў, а таксама ганебныя дзеянні Аляксандра Лукашэнкі, мэтай якіх было прыгнечанне народа Беларусі», – заявіў міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дамінік Рааб. – «Зараз патрэбна арганізаваць новыя вольныя і сумленныя выбары і прыцягнуць да адказу вінаватых ва ўжыванні гвалту ў дачыненні пратэстоўцаў».
З заклікам неадкладна вызваліць усіх беларускіх палітзняволеных і правесці ў краіне паўторныя выбары прэзідэнта выступіў і нямецкі Бундэстаг. Напярэдадні публікацыі вынікаў незалежнага расследавання ён прыняў рэзалюцыю, у якой звярнуўся да ўрада Германіі з просьбай падтрымаць грамадзянскую супольнасць у Беларусі, незалежныя СМІ, а таксама пацярпелых ад рэпрэсій грамадзянаў.
Аўтары рэзалюцыі запатрабавалі ўвесці персанальныя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі, яго найбліжэшага атачэння і ўсіх тых, хто нясе адказнасць за палітычныя рэпрэсіі, гвалт і фальсіфікацыю выбараў.
І ўжо шостага лістапада Еўрапейскі Саюз зацвердзіў дадатковы спіс беларускіх афіцыйных асоб, у дачыненні якіх уводзяцца персанальныя санкцыі: у яго ўвайшлі 14 чалавек, уключаючы і Аляксандра Лукашэнку.
Апроч таго, краіны АБСЕ настойваюць на неабходнасці пачаць агульнанацыянальны дыялог з удзелам усіх бакоў, уключаючы грамадзянскую супольнасць і Каардынацыйную Раду, што і з’яўляецца галоўнай мэтай працы самага КР.
Паслядоўныя дыпламатычныя крокі еўрапейскіх краін у падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі выклікаюць пачуццё глыбокай пашаны. Каардынацыйная Рада дзякуе краінам ЕС за настойлівасць у абароне дэмакратычных каштоўнасцяў, якія ў роўнай ступені важныя і беларускім грамадзянам.
І нагадвае, што пад канец кастрычніка пры ўдзеле КР была запушчаная кампанія парламенцкай салідарнасці, у якой можа ўзяць удзел кожны парламентарый кожнага парламента свету. Для гэтага можна запісаць відэазварот у падтрымку беларускіх пратэстоўцаў, палітзняволеных, грамадзянскіх актывістаў ці адправіць афіцыйны зварот Лукашэнку з вымогай вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення рэпрэсій. КР таксама вітае арганізацыю слуханняў па Беларусі ў парламентах розных краін.
Глядзіце ніжэй адно са зваротаў у рамках кампаніі. Генеральны сакратар Еўрапейскай народнай партыі Антоніа Лопес-Істурыс Ўайт у сваім звароце выяўляе падтрымку мірным пратэстам у Беларусі і патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.
Усе гэтыя і іншыя салідарныя крокі палітыкаў і дыпламатаў бясконца важныя для Беларусі і беларусаў! Міжнародная салідарнасць надае сілы і мужнасці грамадзянам, якія пратэстуюць, працоўным, якія страйкуюць, студэнтам, лекарам, кабетам і мужчынам, якія патрабуюць спыніць гвалт і аднавіць законнасць у краіне.