Колькасць палітзняволеных у Беларусі і ў свеце

Апублікавана:
11.01.2021, 16:44

Паводле дадзеных праваабарончага цэнтра «Вясна», сёння ў Беларусі 169 палітычных зняволеных. Беларусь апераджае шэраг буйнейшых дзяржаў па колькасці палітвязняў.

Праваабарончыя арганізацыі паведамляюць, што ў Расіі сёння 314 палітзняволеных, у Казахстане – 27, у В’етнаме – 253, Венесуэле – 350.

Апроч 169 палітзняволеных у Беларусі, «Вясне» вядома пра наяўнасць больш за 900 крымінальных спраў супраць беларусаў. Справы ўзбуджаныя ў сувязі з выбарчай кампаніяй і пратэстамі ў краіне.

Мы разумеем, што, заводзячы сфабрыкаваныя крымінальныя справы і спрабуючы задушыць голас народа, цяперашняя ўлада правакуе яшчэ большае абурэнне і імкненне да справядлівасці.

Падтрымлівайце палітзняволеных праз платформу для сяброўства politzek.me. Асабліва падтрымайце тых, у каго на сайце менш, чым у іншых сяброў.

Дзякуй за нашу салідарнасць!

*Дадзеныя па палітвязнях у розных краінах актуальныя на канец 2020-га года.

Крыніцы інфармацыі

Расія. Праваабарончы цэнтр «Мемарыял»
Казахстан. Фонд TIREK
В’етнам. Хрысціянская праваабарончая арганізацыя
Венесуэла. Праваабарончая арганізацыя «Венесуэльскі крымінальны форум»