Каардынацыйная Рада запускае Рух Перамен
Сябры,
Каардынацыйная Рада запускае Рух Перамен. Узяць удзел і кожны дзень рабіць нашу краіну вольнай, могуць усе беларусы.
У 2020 годзе мы змяніліся і працягваем змяняць нашу краіну. Ужо амаль тры месяцы беларусы паказваюць, што не збіраюцца здавацца.
З кожным днём беларускага пратэсту яго аргументы робяцца ўсе больш пераканаўчымі. Кожны дзень прыносіць новыя формы нязгоды, вынаходзіць эфектыўныя спосабы ціску на дзейную ўладу. Самае галоўнае ў гэтым працэсе — не спыняцца. Штодзённы рух наперад вядзе да перамогі грамадзянскай супольнасці. Рухаць, рухаць, рухаць.
Каардынацыйная Рада аб’яўляе новы этап працы, у якім могуць браць удзел усе беларусы — Рух Перамен. Мы будзем прапанаваць новыя дзеянні і простыя крокі, рэалізуючы якія мы зробім Беларусь вольнай і квітнеючай краінай.
Бягучая нежаданая ўлада не прадстаўляе інтарэсы беларусаў. Яе дзеянні скіраваныя не на дапамогу і служэнне народу, яе дзеянні скіраваныя на разбурэнне і заняволенне. Мы бачым, што Каардынацыйная Рада можа стаць платформай для фармавання грамадзянскага і палітычнага ландшафту новай Беларусі. Беларусі, дзе вольныя людзі бяруць адказнасць за кіраванне краінай у свае рукі.
Першым крокам просім вас усталяваць Тэлеграм ці Вайбер вашым бацькам, мужам, сябрам, суседзям і былым.
Мы будзем скарыстоўваць усе законныя спосабы, каб дзяўбці гэту ўладу, і умацоўваць масавы рух, які ўзмоцніць уплывы беларускай грамадзянскай супольнасці. Мы будзем працягваць ператвараць вертыкаль улады ў гарызанталь.
Сачыце за навінамі на ўсіх інтэрнэт-пляцоўках Каардынацыйнай Рады, каб разам простымі крокамі, якія можа зрабіць кожны, прымусіць уладу падначаліцца беларусам. Рухаць, рухаць, рухаць. Да пераменаў.