Хопіць кашмарыць бізнес
Сябры Каардынацыйнай Рады, прадстаўнікі бізнес-супольнасці запісалі відэазварот, у якім расказалі пра тое, што цяпер перажывае беларускі бізнес і як на яго ўплываюць палітычныя і эканамічныя рэпрэсіі.
Максім Баграцоў – сябра КР, IT бізнес
Вуліца Кастрычніцкая была знакам стартап руху Мінска. Але цяпер кампаніі прымаюць рашэнне пра рэлакацыю, а ўлюбёныя рэстараны зачыняюцца. У мінулым месяцы з Беларусі з’ехалі дзясяткі айці-кампаній. Сёння на бізнес абвешчана сапраўднае паляванне. Беларускія кампаніі быццам спрабуюць прыструніць і падначаліць за салідарнасць з беларусамі, якія хочуць спынення гвалту і справядлівасці.
Рэпрэсіі, якія кранулі не проста ўсіх беларусаў, але і шмат якія кампанія, штурхаюць да радыкальных мер – бізнес-эміграцыі. Задумайцеся – ВУП асноўнага сектара эканомікі інфармацыя і сувязь у кастрычніку складае ўсяго 1.9 у параўнанні з 9.1 у верасні.
Хопіць кашмарыць бізнес!
Аляксей Шкор – сябра КР, IT бізнес
Улада скарыстоўвае адміністрацыйны, судовы і сілавы рэсурс для расправы над непажаданымі не ўпершыню. Адзін з самых яркіх беларускіх прадпрымальнікаў Аляксандр Васілевіч знаходзіцца ў турме з-за сваіх палітычных паглядаў. Ці ўспомніце, што здарылася з адным з самых паспяховых беларускіх стартапаў Pandadoc?
Праўда, не ўсё, хто хоча абараніць сябе і свой бізнес ад рэпрэсій, могуць дазволіць сабе рэлакацыю бізнесу, некаторыя прымаюць рашэнне вывесці зароблены капітал у іншую краіну. Масавы адток прыбытку бізнесаў набліжае фінансавы крызіс.
Калі ціск на бізнес працягнецца, у краіне не застанецца канкурэнтаздольных і перспектыўных кампаній. Спрабуючы забараніць салідарнасць з беларусамі, нам забараняюць рабіць унёсак у беларускую эканоміку. Менеджары праекта «Патапі беларускі бізнес» не разумеюць, што капаюць яму самі сабе.
Хопіць кашмарыць бізнес!
Павел Белавус – сябра КР
Бізнесмены, якія адчулі рэпрэсіі на сабе, задумваюцца аб тым, каб хоць неяк засцерагчыся.Тыя, хто можа сабе гэта дазволіць – разважаюць, альбо ўжо пачалі рэлакацыю свайго бізнесу.
Патэнцыйна замясціць выпуск тавараў і паслуг бізнэсу, які выехаў за мяжу, можна. Вось толькі не факт, што гэта будзе каму рабіць, калі краіну пакідае не толькі ўласнік, але і ўся каманда гэтага бізнэсу.
Каб уладам зачыніць любую прыватную кампанію, зараз трэба ўсяго некалькі дзён. Ужо ўсе ў Беларусі разумеюць, што нават самы сімвалічны акт салідарнасці і публічнай пазіцыі выклікае ва ўладаў не здаровую рэакцыю і сканчаецца праверкамі ад дзяржаўных органаў ды спыненнем імі бізнесу па надуманых прычынах.
І гэта сёння ведаюць не толькі асобныя кампаніі і іх супрацоўнікі, а ўжо нават шматтысячныя кварталы і іх жыхары.
Хопіць кашмарыць бізнэс!
Аляксей Шчурко – сябра КР, IT бізнес
Рэпрэсаваць бізнес ва ўгоду палітычнай прыхамаці лёгка. Але гэтым крокам рэпрэсуюць не толькі пэўную кампанія – падрываецца давер да ўсёй сістэмы дзяржкіравання і дзяржаўнай улады. Прэцэдэнт зневажання правоў выклікае ланцуговую рэакцыю. У кожнага бізнесмена надоўга адкладзецца думка: я магу стаць наступным. Гэта накладае свой адбітак на гатовасць пачынаць і весці бізнес у краіне, а таксама на яго механізмы і мадэлі на гады наперад. Таму сённяшнія рэпрэсіі бізнесу – гэта міна як неадкладнага, гэтак і запаволенага дзеяння. Адчуваць яе ўплыў краіна будзе доўгія гады. Чым хутчэй мы зможам аднавіць законнасць, тым меншымі апынуцца гэтыя наступствы.
Хопіць кашмарыць бізнес!
Зміцер Крук – сябра КР, эканаміст
Беларускі бізнес загартаваны і прывык да цяжкасцяў. Але калі да эканамічнай нявызначанасці дадаецца палітычны крызіс і рэпрэсіі, бізнес перастае думаць пра сваё развіццё і думае толькі пра тое, каб выжыць. У добрыя часы 60-70% беларускіх кампаній думалі пра развіццё і пашырэнне. Сёння апытанні паказваюць, што такіх толькі каля 10%.
Бізнес змушаны адмаўляцца ад таго, каб думаць доўгімі гарызонтамі і планаваць сваё развіццё. Мысленне толькі ў катэгорыях сённяшняга дня – гэта шлях да застою і дэградацыі. Без вялікіх ідэй і доўгатэрміновага развіцця бізнес чэзне. Без бізнесу, які дынамічна развіваецца, дэградуе і ўся краіна
Хопіць кашмарыць бізнес!
Наталля Макаева – сябра КР
Бізнес-сектар – гэта не проста рупар беларускай эканомікі. Гэта сотні праектаў, якія рэалізуюцца кожны дзень, якія робяць нашу краіну і нас лепш. І вельмі складана ва ўмовах, калі да палітычнага крызісу дадаецца эканамічны, працаваць, крэатывіць, ствараць новае, калі існуе цэнзура. Бізнесу цэнзура не патрэбна. Мы ў стане рабіць топавыя праекты, вядомыя, магчымыя, паспяховыя на глабальным узроўні. Мы ўсе разам можам зрабіць нашу краіну лепш.
Хопіць кашмарыць бізнес!