Хочаце «разварушыць» свой двор, але не ведаеце, як? КР арганізоўвае школу лідараў мясцовых супольнасцяў

Апублікавана:
30.11.2020, 09:16

З 5 па 11 снежня ў Мінску пройдзе серыя анлайн і афлайн трэнінгаў па перамовах, дзелавым камунікаванні, арганізацыі людзей і прававых пытаннях КОТГСаў. Запрашаем на курс лідараў мясцовых супольнасцяў ці тых, хто хацеў бы арганізаваць супольнасць у сваім двары, квартале, раёне. Для запісу на курс запоўніце анкету.

Колькасць удзельнікаў у афлайн групе –  да 15 чалавек.

Расклад вочных заняткаў:

5 снежня, 13.30-19.30.

6 снежня, 9.00-18.00.

Анлайн-занятак пройдзе 8 снежня ў 19.00-20.30.

Тэмы заняткаў:

  • псіхалогія лідарства, як знайсці ў сабе рэсурсы і сілы;
  • перамовы і ўменне дамаўляцца;
  • дзелавое камунікаванне і кіраванне мэтамі і часам;
  • матывацыя і арганізацыя людзей, прыцягненне новых людзей у супольнасць;
  • прававыя пытанні ў арганізацыі КОТГСаў.

Усе інструкцыі і падтрымку па фарміраванні КОТГСаў вы знойдзеце на сайце kotos.org.