Гэтая інфармацыя важная для медыкаў. Прайдзіце народнае апытанне пра COVID-19с

Апублікавана:
12.03.2021, 10:30

Каманда ініцыятывы КР Рупар COVIDa разам з «Народным апытаннем» прапануюць ананімна адказаць на пытанні пра хваробу каранавірусам і планах адносна вакцынавання. Распрацоўнікі даследавання прааналізуюць дадзеныя і параўнаюць іх з афіцыйнай статыстыкай.

Дадзеныя ад насельніцтва дапамагаюць зразумець аб’ектыўную сітуацыю ў рэгіёне, а таксама вызначыць тэндэнцыі развіцця пандэміі, – кажа ўрач-інфекцыяніст і сябра КР Мікіта Салавей. – Гэта вельмі важна для медпрацаўнікоў, бо дазволіць зрэагаваць на пачатак трэцяй хвалі COVID-19.

Вынікі апытання з’явяцца ў Telegram-канале «Рупар COVIDa» і на сайце і сацыяльных сетках «Народнага апытання».

Апытанне праз чат-бот у Viber – па спасылцы.

Праект Рупар Covida вядзе маніторынг захварэлых каранавірусам як сярод усяго насельніцтва, гэтак і асобна сярод урачоў. Паведаміць пра захворванне і дапамогу сабраць статыстыку можна ў Telegram-боце @covidspeakerby_datacollector_bot.