«Гэта ўзнагарода ўсіх беларусаў!» — Мы атрымалі Прэмію Сахарава

Апублікавана:
16.12.2020, 14:57

На пленарным пасяджэнні Еўрапарламента прэміяй Сахарава ўзнагародзілі Каардынацыйную Раду, Святлану Ціханоўскую, Марыю Калеснікаву, Вольгу Кавалькову, Вераніку Цапкала, Сяргея Ціханоўскага, Алеся Бяляцкага, Сяргея Дылеўскага і Сцяпана Пуцілу.

«Гэта ўзнагарода ўсіх беларусаў! Лідараў, якія ўзялі на сябе адказнасць; дактароў, якія праявілі салідарнасць; журналістаў, якія кажуць праўду; студэнтаў і выкладчыкаў, якія выступілі супраць гвалту ў сценах універсітэтаў; валанцёраў, якія дапамагалі пацярпелым; усіх беларусаў, хто выбірае дэмакратычную Беларусь; усіх, хто настойліва працягвае патрабаваць выканання закона; і тых, хто сядзіць у турмах за права быць свабодным», — пракаментавала Вольга Кавалькова, сябар Прэзідыума КР.

Прэмія Сахарава была заснаваная ў 1988 годзе і прысуджаецца Еўрапарламентам штогод. Яе ўручаюць людзям і арганізацыям, якія зрабілі выключны ўнёсак у барацьбу за правы чалавека ва ўсім свеце.