Галоўная Навіны Сябры Рады Працоўныя групы Фракцыі Камісіі Дакументы Кантакты BY Дайджэст навін ад Каардынацыйнай рады за 7–13 снежня
Новы праект для прадпрымальнікаў, семінар па самакіраванні, выпуск першай газеты, — толькі частка навін мінулага тыдня. Чытайце дэталі ў традыцыйным дайджэсце Каардынацыйнай рады.
Запусцілі Карту Большасці
15-дзённы марафон Новы год Большасці: кожны дзень на нашай Мапе Большасці будуць з’яўляцца вашыя відэа віншаванні. Запішыце сваё відэа віншаванне беларусам (ад 10 секундаў да 1 хвіліны). Апублікуйце яго ў сацсетках з геалакацыяй ці адпраўце яго ў чат-бот Сумленных людзей @Zhivenovygod_bot. Пастаўце хэштэгі #новыйгодбольшинства #новыгодбольшасці
Правялі другі семінар па мясцовым самакіраванні
Каманда ініцыятывы «КОТГС» сустрэлася з лідарамі дамоў, двароў і мікрараёнаў і расказала пра перавагі, заданні, паўнамоцтвы тэрытарыяльных органаў самакіравання, растлумачыла правілы арганізацыі выбараў новых сяброў КОТГСаў. Беларусы больш не хочуць жыць у краіне, якой не кіруюць!
Запусцілі новы праект для прадпрымальнікаў
За Справу! — база доказаў ціску на бізнес па палітычных матывах. Падзяліцеся вашай гісторыяй – гэта дапаможа абараніць бізнес і атрымаць у будучыні кампенсацыю.
Правялі Вячэрнюю раду з Мікітам Салаўём па тэме COVID-19
Урач-інфекцыяніст, сябра КР Мікіта Салавей адказаў на пытанні гледачоў пра пандэмію. Пагаварылі пра маскі, рэкамендацыі САЗ, недахопы сістэмы аховы здароўя і шмат што іншае.
Выпусцілі два нумары газеты «Рупар COVIDa»
Газета з актуальнымі і праўдзівымі навінамі пра COVID-19 будзе выходзіць некалькі разоў на тыдзень. Спампуйце першы і другі выпуск, надрукуйце і падзяліцеся ім з людзьмі, у якіх няма доступу ў інтэрнэт. Расклейце газету ў сваіх дамах і дварах, каб усе ведалі праўду. Больш навінаў пра праект «Рупар COVIDa» чытайце ў афіцыйным тэлеграм-канале
Зрабiлi версiю сайта КОТэГСаў на беларускай мове
Цяпер інфармацыю пра КОТэГСы можна чытаць і на роднай мове. Мы ўпэўненыя, што папулярызацыя і выкарыстанне беларускай мовы – гэта адзін з найважнейшых складнікаў нашай барацьбы.
Правялi малiтву за мір, свабоду і справядлівасць у Беларусі ў Берлінскім катэдральным саборы
13 снежня працоўная група «Хрысціянская візія» пры падтрымцы Евангелічнай царквы Германіі, Каталіцкай канферэнцыі біскупаў і Працоўнай супольнасці хрысціянскіх цэркваў правяла набажэнства за мiр, свабоду і справядлiвасць у Беларусi. Напрыканцы малітвы ды прысутных звярнулася Святлана Ціханоўская, пасля выступу якой быў паказаны відэазварот Лёха Валенса.
Каардынацыйная рада — гэта мы. Разам — у новую Беларусь!