Галоўнае – настойлівасць. 7 высноў праекта Skarga.Help
Са снежня ў Беларусі дзейнічае аўтагенератар зваротаў у дзяржорганы Skarga.Help. За месяц беларусы адправілі 3 744 звароты на розныя тэмы. Раскажам, на што скардзіліся больш за ўсё і што адказвалі чыноўнікі.
3 самыя папулярныя скаргі skarga.help
На адключэнне мабільнага інтэрнэту (адпраўлена 1142 скаргі), закрыццё меж (698) і ўдакладненні па УНС (680).
Тысячы парушэнняў у ізалятарах
Больш чым 500 беларусаў скіравалі скаргі ў МУС пра парушэнні ў ізалятарах і РАУС. У адказ, на жаль, на такія скаргі прыходзяць толькі адпіскі ў выглядзе «праведзена праверка, парушэнні не знайшлі пацверджання».
Адзінкавы пікет? Нельга
Калі беларусаў сталі садзіць за вывешванне сцяга на балконе і ў вокнах — skarga.help падрыхтавала заяву на правядзенне адзінкавага пікета. 344 беларусы зрабілі афіцыйныя запыты. Пакуль стваральнікам skarga.help невядома пра дазволеныя адзінкавыя пікеты.
Беларусы бязмежныя
Ў момант навіны пра зачыненне межаў за тыдзень амаль 700 чалавек стварылі скаргі skarga.help у знак нязгоды з рашэннем. У выніку масавых скаргаў на сайце Дзяржпамежкамітэта з’явілася асобная старонка з масавымі зваротамі грамадзянаў.
Перакідванне скаргаў са структуры ў структуру
Шмат якія нядобрасумленныя чыноўнікі перанакіроўваюць звароты з аднаго органа ў іншы і цягнуць час у надзеі, што заяўнік стоміцца і спыніць змагацца за праўду.
Каб апярэдзіць такія дзеянні, у skarga.help з’явілася магчымасць адправіць скаргі ў некалькі органаў адначасова.
Среди чыноўнікаў есці выключэнні
Найчасцей на скаргі прыходзяць адпіскі. Але ёсць выключэнні. Адна з карыстальніц skarga.help атрымала адказ на тры старонкі ад Пружанскага райвыканкама. У лісце дзяржчыноўнік адказаў дэталёва на кожны пункт запыту і «вытлумачыў», чаму ў звычайных беларусаў не атрымаецца трапіць на УНС.
Беларусы настойлівыя
Галоўную выснову: беларусы і беларускі і не мяркуюць спыняцца і працягваюць звяртацца-звяртацца-звяртацца да перамогі. Skarga.help аператыўна прапануе новыя скаргі на вострыя сітуацыі ў Беларусі.
Дзяліцеся вынікамі зваротаў у дзяржслужбы ў чат-боце @skarga_help_bot
Навіны па зваротах у дзяржорганы і юрыдычныя парады — у TG-канале skarga.help: @skarga.