Эканаміст Алесь Аляхновіч пра план эканамічнай падтрымкі Беларусі

Апублікавана:
28.05.2021, 18:17

«Мы робім усё для таго, каб на наступны дзень пасля правядзення дэмакратычных выбараў гэтая дапамога пачала аказвацца».

Сябра КР, дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных пытаннях Алесь Аляхновіч пракаментаваў план эканамічнай падтрымкі Еўрасаюза:

Гэта толькі першая частка міжнароднай дапамогі для эканомікі Беларусі ў будучыні. Гэта азначае, што, калі Беларусь будзе рухацца на ўдасканаленне эканамічнай сістэмы, мы можам разлічваць і на далейшую падтрымку ад ЕС.

Эканаміст адзначыў, што, апроч падтрымкі Еўрасаюза, ёсць і іншыя краіны і арганізацыі, на якія Беларусь можа разлічваць:

Міжнародны валютны фонд гатовы падтрымаць Беларусь прыкладна такой жа сумай. План ЕС – гэта камбінацыя грантавай дапамогі і танных крэдытаў. Частка давядзецца вярнуць, але гэтыя крэдыты будуць раскладзены ў часе, і яны будуць танней, чым тыя, якія Беларусь брала апошнім часам у Расіі, Кітая і на міжнародных фінансавых рынках. Сусветны банк, Міжнародная фінансавая карпарацыя, асобныя еўрапейскія і іншыя дэмакратычныя дзяржавы – агульны аб’ём дапамогі можа быць каля 10 млрд даляраў.

Ініцыятарам плана выступіла Польшча. Развязак падтрымаць Беларусь эканамічна і фінансава Еўрапейская Рада (старшыні 27 краін ЕС) прыняў яшчэ ў кастрычніку.  Эканамічны план ЕС для дэмакратычнай Беларусі распрацаваны і прыняты Еўракамісіяй пры ўдзеле Святланы Ціханоўскай і яе прадстаўнікоў. Трыгерам для публікацыі плана сёння стала сітуацыя са змушанай пасадкай самалёта Ryanair у Мінску. У цэлым, з пункту гледжання ЕС, гэты план – пасыл падтрымкі для беларускага народа.