Дзяржслужбоўцы з народам. Адкрыты ліст чыноўнікаў за адстаўку Лукашэнкі

Апублікавана:
06.02.2021, 20:18

Кожны дзень мы чуем гісторыі пра тое, што людзі прыйшлі на дзяржслужбу, каб працаваць на карысць краіне, але апынуліся ў закладніках. Дзяржслужбоўцы запусцілі працэс збору подпісаў пад адкрытым лістом, каб заклікаць Лукашэнку да адстаўкі.

– Дзяржаўныя службоўцы выступаюць разам з беларускім народам за законнасць і справядлівасць! Таму мы заклікаем А.Лукашэнку добраахвотна падаць у адстаўку і рэалізаваць мірны сцэнарый перадачы ўлады ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, – гаворыцца ў лісце.

Супольнасць «Сумленныя людзі» дапамагае бяспечна падпісаць ліст праз чат-бот @honest_dialog_bot.

Збор подпісаў падоўжыцца да 25-га сакавіка.

Калі вашы сваякі ці знаёмыя працуюць у органах дзяржкіравання – падтрымайце іх у тым, што іх развязак важны для краіны, і дапамажыце пераадолець страх «непатрэбнасці» на дзяржаўнай службе.