Дзеці таксама пацярпелі ад сілавікоў. Давайце збярэм усе факты

Апублікавана:
25.11.2020, 09:04

За апошнія месяцы дзясяткі непаўналетніх у нашай краіне сталі ахвярамі гвалту і палітычных рэпрэсій. Каб сабраць інфармацыю пра такія выпадкі, група КР па адукацыі разам з Беларускім Хельсінскім Камітэтам распрацавала анкету.

Анкету могуць запоўніць (у тым ліку ананімна):

  • пацярпелае дзіця;
  • законны прадстаўнік дзіцяці (адзін з бацькоў, апякун);
  • чалавек, якому стала вядома аб парушэнні правоў дзіцяці.

Агляд сітуацыі з правамі дзіцяці Беларускі Хельсінскі Камітэт і працоўная група КР па адукацыі накіруюць у міжнародныя структуры, такія як ААН, ЮНІСЕФ.

Калі вашае дзіця пацярпела ад затрыманняў або стала ахвярай палітычных рэпрэсій, запаўняйце анкету па спасылцы.