Дайджэст навінаў ад Каардынацыйнай Рады за 9-15 лістапада

Апублікавана:
17.11.2020, 22:42

Новыя сустрэчы, заявы, лекцыі і прэс-канферэнцыі. Расказваем, што мы зрабілі для новай Беларусі на мінулым тыдні.

Заклікалі да падтрымкі беларусаў сусветную супольнасць і атрымалі вынік

Сусветная супольнасць працягвае адгукацца на заявы Каардынацыйнай Рады:

— ЕС заявіў пра гатоўнасць да ўводу дадатковых санкцый;

— ААН заклікала беларускія ўлады неадкладна пачаць расследаванне смерці Рамана Бандарэнкі і публічна назваць вінаватых;

— дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа заклікаў беларускія ўлады спыніць гвалт супраць мірных беларусаў, вызваліць палітычных зняволеных і пачаць дыялог з Каардынацыйнай Радай і беларускім грамадствам.

Анансавалі Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва ў Беларусі

Запрашаем усіх далучыцца да Тыдня прадпрымальніцтва з 16 па 22 лістапада. Мерапрыемства пройдзе анлайн. Разам абмяркуем тэмы бізнесу падчас пералому, пошуку новых ідэй, лічбавага грамадства і эканомікі, жаночага лідарства і стартапаў.

Сярод спікераў:

— Святлана Ціханоўская, лідар дэмакратычнай супольнасці Беларусі;

— Вольга Кавалькова, сябар прэзідыума КР;

— Максім Баграцоў, топ-менеджар EPAM;

— Павел Данейка і Дзмітрый Крук, эканамісты;

— Вольга Шпарага, філософка і прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі.

Вывучайце расклад стрымаў і рэгіструйцеся на мерапрыемства.

Заклікалі замежныя універсітэты падтрымаць пацярпелых калег і студэнтаў

Працоўная група КР па адукацыі накіравала больш за 80 зваротаў у замежныя універсітэты — партнёры беларускіх ВНУ з заклікам падтрымаць пацярпелых калегаў і студэнтаў.

Юлія Міцкевіч здзейсніла працоўны візіт у Швецыю

Прадстаўніца фемгрупы Юлія Міцкевіч сустрэлася з міністрам замежных справаў Швецыі Ан Ліндэ, дэпутатамі парламента, жаночым міжнародным фондам Kvinna till Kvinna, фондам Улафа Пальме.

Ключавыя тэмы сустрэч:

— сітуацыя ў Беларусі;

— стаўленне да зняволеных і пытанні гендарнай роўнасці;

— спосабы падтрымкі жанчын у сітуацыі палітычнага крызісу;

— увядзенне бязвізавага рэжыму;

— увядзенне санкцый супраць беларускіх уладаў.

Правялі вечары памяці Рамана Бандарэнкі

Удзельнікі групы Хрысціянская візія правялі вечары памяці Рамана Бандарэнкі ў Беларусі, Германіі, Францыі, Літве.

Дапамаглі 1500 беларусам выйсці з дзяржаўных прафсаюзаў

Працоўная група па прафсаюзах працягвае кансультаваць па юрыдычных пытаннях тых, хто хоча выйсці з дзяржаўнага прафсаюза і ўступіць у незалежны. На сайце сабраная самая актуальная інфармацыя па развіцці незалежных прафсаюзаў і маюцца падрабязныя інструкцыі аб тым, як кожны беларус можа зрабіць свой унёсак у развіццё гэтага напрамку.

Асноўны склад Каардынацыйнай Рады пашырыўся

Радыя вітаць новых сяброў АКР:

— Мікалая Шыбеку, інжынера Мінскага маторнага завода;

— Мікіту Салаўя, лекара, выкладчыка, раней галоўнага інфекцыяніста Мінска;

— Мікалая Стрэха, экс-намдэкана, даследчыка, юрыста;

— Юлію Міцкевіч, суарганізатарку фемгрупы, гендарную экспертку.

Каардынацыйная Рада — гэта мы. Створым новую Беларусь разам!