Дайджэст навін ад КР за 2-8 лістапада

Апублікавана:
11.11.2020, 19:28

На мінулым тыдні ўпор быў зроблены на міжнародныя перамовы і стварэнне новых ініцыятыў. У традыцыйным штотыднёвым дайджэсце падводзім вынікі працы груп Каардынацыйнай Рады.

Накіравалі ліст Сусветнаму банку

Павел Латушка, Вольга Кавалькова, Андрэй Ягораў і Алесь Аляхновіч звярнуліся да прадстаўніка Сусветнага банка ў Рэспубліцы Беларусь Алексу Кемеру па пытанні рэалізацыі праекта па мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі.  

Правялі міжнародныя сустрэчы з нагоды сітуацыі ў Беларусі

Вольга Кавалькова сустрэлася з намесніцай дарадцы канцлера Германіі па замежных справах, узяла ўдзел у якасці галоўнага спікера ў сустрэчы партнёрскіх арганізацый Фонду Конрада Адэнауэра ў Польшчы, сустрэлася з кіраўніцтвам Еўрапейскай Народнай Партыі і дэпутаткай Еўрапейскага Парламента. Вольга адказала на шматлікія пытанні з нагоды сітуацыі і працы КР, а еўрапейскія палітыкі ў сваю чаргу запэўнілі пра сваю падтрымку беларусаў.

Правялі сустрэчы з працоўнымі групамі КР

Прайшлі абмеркаванні бягучых пытанняў па паляпшэнні розных сфер жыцця беларусаў і развіцця праектаў у гэтых кірунках з групамі па Адукацыі, Падтрымцы бізнесу, Эканамічнай, Рэгіянальнай па КОТГСам, Прафсаюз Анлайн, Хрысціянскае Бачанне і Фем-групай.

Падвялі вынікі Анлайн-Хакатону

Пачынаем працу на трыма новымі праектамі-пераможцамі Анлайн-Хакатону КР і хаба «Перамен»:

– пляцоўкай-агрэгатарам валанцёрскай дапамогі;

– інтэрактыўнай платформай для інфармавання беларусаў пра COVID-19;

– пляцоўкай-канструктарам скаргаў і зваротаў у дзяржорганы па тыпавых пытаннях без адваката Scarga.Help.

Запусцілі Рух Большасці

Каардынацыйная Рада абвясціў новы этап працы, скіраваны на станоўчыя змены ў краіне, у якім могуць браць удзел усе беларусы. Выконвайце простыя крокі і рабіце Беларусь вольнай і квітнеючай краінай.

Запусцілі кампанію «Хопіць карміць арду»

Мэта кампаніі — выйсце максімальнай колькасці працаўнікоў з дзяржаўных прафсаюзаў, якія наўпрост падтрымваюць палітыку супраць мірных беларусаў. За тыдзень працы праекта паступілі заявы ад больш чым 1000 чалавек, а на Мінскім Трактарным Заводзе з пачатку жніўня ўжо больш за 4000 супрацоўнікаў вышлі з дзяржаўнага прафсаюза. Хочаце да іх далучыцца? Чытайце дэталі на сайце і задавайце пытанні ў чат-бот.

Правялі зум-сустрэчу для новых сяброў Пашыранага складу Каардынацыйнай Рады

На сустрэчы былі прэзентаваныя мэты і заданні КР, а таксама прайшло абмеркаванне таго, як новыя сябры могуць зрабіць свой унёсак у працу Рады.

Каардынацыйная Рада — гэта мы. Разам — у новую Беларусь!