Чым карысныя КОТГСы?
Дзелімся з вамі тэзісамі з семінара па самакіраванні для актывістаў мясцовых супольнасцяў. Сустрэчу праводзіла ініцыятыва «КОТГС» Каардынацыйнай Рады.
Удзельнікі і ўдзельніцы даведаліся, як абіраць сяброў самакіраванняў̆, іх паўнамоцтвах і магчымасцях. Таксама разабралі прыклады паспяховых КОТГСаў і перспектывы развіцця.
Коратка пра тое, навошта патрэбныя КОТГСы і як іх стварыць:
– Сябры органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання абіраюцца жыхарамі двароў, кварталаў, мікрараёнаў ці ж сёлаў на мясцовых сходах;
– Жыхары самі арганізоўваюць мясцовыя сходы і выбары, без удзелу выканкамаў/адміністрацый̆, ідэолагаў і афіцыйных выбаркамаў. Грамадзяне могуць самі пракантраляваць празрыстасць, сумленнасць і справядлівасць выбараў;
– Каб стварыць свой̆ КОТГС, вам трэба знайсці актывістаў двара, якія гатовыя афіцыйна і ў рамках беларускага заканадаўства арганізаваць мясцовы сход і выбары. З актывістаў фарміруецца ініцыятыўная група, якая мае зносіны з жыхарамі патэнцыйнага КОТГСа і збірае подпісы за мясцовы сход.
Звяртайцеся па кансультацыю да каманды ініцыятывы “«КОТГС»” і даведайцеся, для чаго можна стварыць КОТГС у вашай мясцовай супольнасці.
Кантакты каманды «КОТГС»:
Тэл.: +375 (29) 840 73 21
Telegram:@rks_support