Чэлендж #ГонюЗаЗнака. Прабяжым дыстанцыю IronMan за Максіма Знака
Максім некалькі разоў у год пераадольваў дыстанцыю «жалезнага чалавека», а гэта 226 кіламетраў: 180 кіламетраў на ровары, амаль 4 кіламетры ўплаў і марафонская дыстанцыя ў 42 кіламетры 195 метраў.
Мы хочам падтрымаць таленавітага Максіма і прапануем прабегчы, прайсці, праехаць на ровары 6 кіламетраў у знак салідарнасці з Максімам і яго 6 месяцамі ў зняволенні.
Каб ваш забег быў яшчэ больш «Знакавым» — надрукуйце майку ці худзі з фота Максіма і бяжыце з сэнсам! Спампаваць файл для друку можна на сайце politzek.me >>Раздзел «Зрабі сам».
Падзяліцеся фота са «Знакавай» прабежкі ў сацыяльным сеціве з хэштэгам #ГонюЗаЗнака і #политзекми.
Паглядзім, колькі дыстанцый «Жалезнага чалавека» пераадолеюць беларусы за адважнага Максіма!
А яшчэ вы можаце расказаць пра свой забег у лісце Максіму. Адпраўляйце лісты ў СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030.