Чацвёрты дзень тыдня прадпрымальніцтва

Апублікавана:
19.11.2020, 13:38

Учора Вольга Кавалькова адкрыла сесію «Жаночае лідарства» на тыдні прадпрымальніцтва ў Беларусі.

«Сёлета тэма жаночага лідарства стала асабліва актуальнай. У зменах Беларусі ўжо ўзялі ўдзел сотні тысяч жанчын. Яны паказалі прыклад салідарнасці, адказнасці, працаздольнасці, падтрымкі, актыўнасці, эфектыўнасці і дамоваздольнасці», адзначыла сябра Прэзідыума КР.

Пра жаночае лідарства ў крызісных умовах, палітычным актывізме жанчын разважалі сябры Каардынацыйнай Рады Вольга Шпарага, Святлана Гатальская і Юлія Міцкевіч.

Сябра КР Наталля Макаева казала пра цікавасць да жаночага прадпрыемніцтва, пра эфектыўнасць кампаній, у якіх кіруюць жанчыны

Поўнае відэа ўчорашніх выступаў глядзіце ніжэй.

Паслухаць спікераў можна праз рэгістрацыю тут.