Царква і палітыка. Вынікі Народнага апытання

Апублікавана:
26.01.2021, 16:35

Вернікі розных канфесій лічаць, што лідары павінны «актыўна браць удзел у грамадскім жыцці, выступаючы ў абарону правоў чалавека і асуджаючы гвалт».

Група «Хрысціянскае бачанне» Каардынацыйнай рады разам з платформай «Народнае апытанне» правялі даследаванне прадстаўнікоў розных рэлігійных канфесій у Беларусі для таго, каб даведацца пра адносіны вернікаў да пазіцыі і дзеянняў лідараў царквы.

Праваслаўныя негатыўна ацэньваюць дзеянні сваіх рэлігійных лідараў у склаўшайся палітычнай сітуацыі. 87% рэспандэнтаў сталі менш давяраць лідарам царквы. Асноўнае дзеянне, якога чакаюць праваслаўныя вернікі: «адкрыта асуджаць гвалт і беззаконне, даваць праўдзівую ацэнку таму, што адбываецца: у СМІ і на казанях».

Сярод вернікаў-каталікоў давер да іх рэлігійных лідараў істотна ўмацаваўся: 48% сталі давяраць больш, а ў 33% адносіны ніяк не змяніліся. Вернікі пратэстанцкага кірунку (баптысты і яшчэ 4 канфесіі) сталі часцей браць ініцыятыву на сябе: даносіць сваю думку да рэлігійных лідараў і выступаць ад імя сваёй супольнасці.

Група «Хрысціянскае бачанне» Каардынацыйнай рады каментуе сітуацыю ў рэлігійнай супольнасці:  «Спробы «закруціць гайкі» прыводзіць да зваротнага выніку — актыўныя царкоўныя прафесіяналы, выгнаныя за сваю пазіцыю, робяцца часткай незалежнай царкоўнай супольнасці. Такая супольнасць валодае высокім патэнцыялам, каб прасоўваць дэмакратыю і прынцыпы прававой дзяржавы».

Поўная справаздача пра вынікі Народнага апытання па тэме «Царква і палітыка» — на сайце narodny-opros.net.