Больш зваротаў – больш шансаў для «Народнай Канстытуцыі»

Апублікавана:
08.07.2021, 09:18

На гэтым тыдні дэмакратычныя сілы запусцілі кампанію «Народная Канстытуцыя». Мэта кампаніі – вынесці на рэспубліканскі рэферэндум праект Канстытуцыі, у якім улічаныя рэальныя інтарэсы беларусаў. Каб падтрымаць праект, трэба адправіць зварот з адпаведным патрабаваннем у Канстытуцыйную камісію да 1 жніўня 2021 года.

Канстытуцыйная камісія адказвае за падрыхтоўку праектаў Канстытуцыі, якія будуць прапанаваныя для вынясення на рэферэндум. Рэгламент камісіі дазваляе ёй прадставіць для вынясення на рэферэндум некалькі праектаў Асноўнага Закона.

Адправіўшы тысячы зваротаў, мы з вамі выключым магчымасць фармальнай адмовы ў вынясенні праекта Народнай Канстытуцыі на рэферэндум.

Каб адправіць зварот трэба зарэгістраваць на платформе Сумленны выбар праз чат-бот у Telegram ці Viber.

Чым больш зваротаў усе мы адправім, тым вышэй шанс прагаласаваць на рэферэндуме за тую Канстытуцыю, якую заслугоўвае народ Беларусі.