Без сюрпрызаў. Максіму і Марыі прысудзілі 10 і 11 гадоў

Апублікавана:
06.09.2021, 12:22

Сёння суд вынес прысуд сябрам прэзідыума КР Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку. Ім прысудзілі 11 і 10 гадоў пазбаўлення волі. Раней абвінавачанне запытвала 12 гадоў для Марыі і Максіма.

Перад абвяшчэннем прысуду каля будынка суда ўтварылася вялікая чарга: простыя беларусы, дыпламаты, журналісты. Бацьку Марыі Калеснікавай прапусцілі ў будынак суда.

Марыя Калеснікава і Максім Знак дзейнічалі толькі законнымі спосабамі. Улады – наадварот. Пазбаўлялі іх абаронцаў, судзілі ў закрытым рэжыме і па «паскоранай» праграме. Прысуд быў вынесены ўжо на 18-ы дзень. Куды спяшаецца суд – не зразумела, але відавочна, што абвінавачанні надуманыя і абсурдныя.

Мы ўпэўненыя, што Маша і Максім будуць і далей працягваць падтрымліваць і натхняць беларусаў. Верым, што хутка яны гэта будуць рабіць на волі.