Белтэлерадыёкампанія не павінна быць сябром Еўрапейскага трансляцыйнага саюза

Апублікавана:
23.01.2021, 12:56

21 студзеня 2020 г. Беларускі Фонд культурнай салідарнасці ініцыяваў кампанію па выключэнню Белтэлерадыёкампаніі (БТ) з Еўрапейскага трансляцыйнага саюза.

КР падтрымлівае ініцыятыву Фонда і лічыць, што БТ на чале з яе цяперашнім кіраўніцтвам і інфармацыйнай палітыкай, якую праводзіць, не можа прадстаўляць Беларусь на міжнародным узроўні.

Па інфармацыі маніторынгу MediaIQ, БТ з’яўляецца лідарам беларускай медыяпрасторы па колькасці прапагандысцкіх матэрыялаў, што змяшчаюць прыкметы маніпуляцый, падбухторванняў да дыскрымінацыі, варожасці ці гвалту.

Парушаючы міжнародныя нормы, БТ таксама ажыццяўляла звальненні супрацоўнікаў у сувязі з іх публічнымі выказамі грамадзянскай пазіцыі.

У падтрымку ініцыятывы Фонда культурнай салідарнасці Каардынацыйная рада таксама накіруе ліст у Еўрапейскі трансляцыйны саюз і прапануе перагледзець умовы супрацоўніцтва з Белтэлерадыёкампаніяй.

Заява КР у сувязі з кампаніяй па выключэнню Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага трансляцыйнага саюза