Беларусы, мы ўжо ведаем, як абараняць свае правы і патрабаваць справядлівасці!
Skarga.help – гэта генератар скаргаў, які зараз дазваляе адправіць скаргу ў некалькі органаў адначасова.
Беларусы ўжо стварылі больш за 2700 скаргаў з дапамогай Skarga.help. Большасць (1132) паскардзіліся на адключэнне мабільнага інтэрнэту і на забарону на выезд з краіны (634 скаргі).
На сайце Skarga.help вы можаце проста і хутка запоўніць заяву на пікет са сцягам на акне ці скаргу на парушэнне вашых правоў у метро, РАУС ці ў іншых дзяржорганах.