Беларусы маюць права на праўду!

Апублікавана:
04.12.2020, 20:28

Дзясяткі журналістаў затрыманыя за сваю працу, шасцёра журналістаў незалежных выданняў – пад падазрэннем па крымінальных справах. Учора адзін з найбуйнейшых навінавых парталаў у Беларусі, TUT.by, пазбавілі акрэдытацыі. Па падазрэнні ў крымінальных злачынствах цяпер арыштаваныя журналістка TUT.by Кацярына Барысевіч, журналісты “Белсат” Кацярына Андрэева, Ігар Ільяш, Дар’я Чульцова, журналісты Яўгеній Микалаевич і Яна Баялася.

Ціск на сродкі масавай інфармацыі ў выглядзе пазбаўлення іх акрэдытацыі – паказнік слабасці тых,  хто ўтрымлівае уладу. У той жа час праца па дэзынфармацыі, якая працягваецца з боку дзяржаўных выданняў, застаецца без увагі Міністэрства інфармацыі. Яно занятае грубым парушэннем правоў незалежных СМІ. Спроба абмежаваць грамадзянаў Беларусі ў доступе да дакладнай інфармацыі груба парушае права грамадзянаў на праўду.

Каардынацыйная Рада настойвае на:

  • Скасаванні загаду Мініінфармацыі і спыненні ціску на рэдакцыю TUT.by – аднаго з перадавых інфармацыйных парталаў Беларусі;
  • Спыненні крымінальных спраў супраць журналістаў;
  • Забеспячэнні  роўных умоў працы для журналістаў, як дзяржаўных, гэтак і недзяржаўных СМІ.

Беларусы маюць права на праўду!