Беларускі пра ролю Марыі Калеснікавай
«Калі здаецца, што выйсця няма, я кажу сабе, што я неверагодная, фарбую вусны і іду зварочваць горы».
Сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава знаходзіцца ў турме ўжо больш за 7 месяцаў. Сёння ўвесь свет будзе віншаваць таленавітую флейтыстку, грамадскую дзяячку і неверагодна адважную кабету з Днём народзінаў.
Гэта Маша пераканала нас, што мы неверагодныя і навучыла нас «дзяўбсці». Гэта Маша працягвае падтрымліваць беларусаў нават з турмы.
Як мы можам павіншаваць Машу?
- Выкласці фота, сэлфі ці відэа разам з Машай у сацыяльных сетках з хэштэгам #ямымарияколесникова.
- Пафарбаваць вусны ў яркі колер і выкласці ў сацыяльных сетках з хэштэгам #крашугубывместесмашей.
- Надрукаваць майку з партрэтам Машы (макет на politzek.me).
- Павіншаваць Машу па радыё.
- Паслаць паштоўку ці ліст і выкласці фота віншаванняў у сацсетках з хэштэгам #ямымарияколесникова.