«Атрымліваю прафесійнае задавальненне». Як Максім Знак рыхтуецца да суда

Апублікавана:
16.06.2021, 08:16

Сябра прэзідыума КР, адвакат Максім Знак напісаў свайму бацьку, што мае намер зрабіць усё для абароны сваіх правоў:

Ніхто не павінен мяне папікнуць тым, што я не скарыстаў усіх сродкаў закона для абароны сваіх правоў, – піша Максім. – Можа дарэмна, але мне адзначаць усё больш недахопаў і сапраўднае вар’яцтва і знаходзіць довады гэтаму, прыносіць прафесійнае задавальненне. Трэба зрабіць усё, каб «НЕ» сказаць прынамсі вельмі хацелася б.

Бацька Максіма расказаў, што апошнім часам ён пісаў сыну, што чакаць станоўчых вынікаў ад судоў не даводзіцца. Па яго думцы, усе намаганні адвакатаў і сведкаў не маюць значэння, калі суд несумленны. Здаецца, у Максіма іншая пазіцыя.

Нават у турме Максім Знак працягвае захоўваць аптымізм і пісаць беларусам неверагодныя лісты.

Вы можаце падтрымаць Максіма лістом: СІЗА №1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030.

А для тых, хто зажурыўся, – музычны рэцэпт устойлівасці ад Макса.