Анлайн-дыскусія пра адукацыю

Апублікавана:
08.06.2021, 14:49

Заўтра, 9 чэрвеня, у 19:30 пачнецца дыскусія «Вышэйшая адукацыя і студэнты як жыццёвая сіла».

Што зменіць новы Кодэкс пра адукацыю? Ці ёсць «рэйтынг дэмакратычнасці» універсітэтаў? Як дапамагчы рэпрэсаваным студэнтам і выкладчыкам? Якая роля бацькоў у сучасных умовах выкладання? На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць спікеры:

Вольга Шпарага, сябра КР, філасофка, кандыдатка філасофскіх навук, прадстаўніца офіса Святланы Ціханоўскай па адукацыи;

Наталля Дуліна, сябра КР, экс-доцентка МДЛУ.

Максім Кавалёў, сакратар па юрыдычнай дзейнасці «Задзіночання беларускіх студэнтаў».

Мадэратар: Вадзім Мажэйка, сябра пашыранага складу КР, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS).

Каб расказаць, што адбываецца ў краіне, мы ўвесь час арганізуем такія стрымы. Пішыце ў каментарах, на якую тэму вы б хацелі пагаварыць у наступны раз.

Далучайцеся заўтра ў 19:30 па спасылцы.