Андрэй Бастунец аб ліквідацыі БАЖ
Сёння Вярхоўны суд задаволіў іск Мінюста аб ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў. Старшыня арганізацыі, сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Андрэй Бастунец кажа, што прадстаўнікі БАЖ не цешыліся ілюзіямі наконт выніку працэсу:
– Паўтараю які раз: «Спадзявайся на лепшае, рыхтуйся да горшага». Рыхтуемся. Гатовы, —напісаў учора прадстаўнік КР на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
– БАЖ – гэта не запіс у рэестры юрыдычных асоб. Гэта амаль паўтары тысячы сяброў арганізацыі, аб’яднаных усведамленнем сваёй місіі: пашыраць прастору свабоды слова ў Беларусі. Прабачце за пафас і цытату са Стратэгіі БАЖ. Гэта – сябры і калегі.
Гэта – МЫ, а не юрыдычны статус і офіс. І МЫ будзем працягваць рабіць сваю працу, незалежна ад рашэння судоў і адміністрацыйных органаў, – усімі законнымі спосабамі.