Алана Гебрамарыям – доктарка і маладая рэфарматка
У Дзень роднай мовы пагарталі інстаграм чаліні КР і моладзевай актывісткі Аланы Гебрамарыям.
На жаль, ужо больш за 3 месяцы Алана знаходзіцца за кратамі. Яна была затрымана ў лістападзе разам з іншымі актывістамі «Задзіночання беларускіх студэнтаў». Алану абвінавачваюць у падрыхтоўцы або ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
Алана выпускніца медыцынскага універсітэта, але аднойчы яна адчула, што зараз яе стыхія – палітыка і праца з моладдзю. Імкненне да актывізму звяло яе з «Задзіночаннем беларускіх студэнтаў», дзе амаль тры гады Алана атрымлівала асалоду ад працы з беларускай моладдзю.
Натхняем вас у Дзень роднай мовы цытатамі ад беларускамoўнай Аланы.
Вы дакладна ведаеце, як можна падтрымаць Алану і запытацца ў яе асабіста пра яе шлях у моладзевай працы. Гісторыя Аланы і іншых маладых актывістаў — на сайце ЗБС.